Былы міліцыянт абвінавачвае журналіста Кастуся Жукоўскага ў «нападзе»


Жукоўскі высветліў, што мужчына (Каціонаў Іван), які сёлета «забраў з месца злачынства жанчыну-правакатара», міліцыянт на пенсіі. Журналіст сустрэў мужчыну выпадкова і прасачыў за ягоным аўтамабілем, а пасля паразмаўляў. Неўзабаве яго затрымалі міліцыянты.

«Гэта лоеўская злачынная групоўка. Магчыма мяне пасадзяць», – кажа журналіст.

Былы міліцыянт звярнуўся ў лоеўскую міліцыю з заяваю, ў якой сцвярджаецца, што Жукоўскі на яго напаў. Журналіста тры гадзіны трымалі ў РАУС г. Лоеў, а пасля вызвалілі.Паводле фрылансера, міліцыянты «запрасілі» яго РАУС у якасці сведкі. «Заяву напісалі на мяне, а я сведка. Гэта нейкі нонсенс», – жартуе Кастусь Жукоўскі.

Нагадаем, што ў Лоеве напярэдадні парламенцкіх выбараў падчас агітацыйнага пікету за чальца АГП Аляксея Атрошчанку невядомая жанчына з кулакамі накінулася на давераную асобу кандыдата ў дэпутатыжурналіста-фрылансера Кастуся Жукоўскага.

Спадар Жукоўскі распавядаў на пікеце пра беззаконне з боку лоеўскай міліцыі, калі да яго раптам падышла жанчына ды паспрабавала вырваць з рук мегафон.

[/vc_column_text][vc_column_text]Будзе дапоўнена!

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў