Былы «Кемпінскі» ля менскага цырку зноў перадумалі адкрываць


Кіраўнік Беларусі ў чарговы раз перанёс тэрмін уводу ў эксплуатацыю комплексу будынкаў на беразе Свіслачы ля будынку Белдзяржцырку ў Менску, які вядомы як былы «Кемпінскі», – з 2020 года на 2022-ты. Пра гэта гаворыцца ва ўказе № 346 ад 18 верасня.

Пры гэтым замест гатэля, які першапачаткова мусіў быў быць пабудаваны, цяпер тут будуецца «комплекс будынкаў».

ВІДЭА
Мянчук пра «Кемпінскі»: Самы звыродлівы, закрыў прыгожы парк
2017.11.06 19:51

Больш за тое, змяненні ў праектную дакументацыю на будаўніцтва комплексу ўносяць «без правядзення дзяржаўнай экалагічнай экспертызы, ацэнкі ўздзеяння на навакольнае асяроддзе і грамадскага абмеркавання архітэктурна-планіровачнай канцэпцыі комплексу».

А праектаваць, будаваць і прымаць у эксплуатацыю комплекс будуць «без уліку яго нарматыўнай забяспечанасці машына-месцамі і без надання патрабаванняў па азеляненні».

Hавiны
Расейскі «Сбербанк» купіў гатэль у Менску за 1,99 рублі – СМІ
2017.01.15 10:55

Першапачаткова гатэль, які павінен быў належаць да сеткі «Кемпінскі», планавалася адкрыць 31 снежня 2013 года. Затым тэрмін перанеслі на 1 траўня 2014 года, пасля – на 31 снежня 2015 года. Але гатэль так і не пабудавалі, а ягонае адкрыццё спачатку запланавалі на канец 2018 года, а затым – да 2020-га.

Пад будаўніцтва гатэлю знеслі першую менскую электрастанцыю XIX стагоддзя. У 2017 годзе стала вядома, што расейскі «Сбербанк Капитал» выкупіў 100 % даўгабуду за сімвалічныя 1,99 рубля.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў