Гасцінічны комплекс «Кемпінскі» стане ўпрыгожаннем Менску – у гэтым не сумняецца старшыня сталічнага гарвыканкаму Андрэй Шорац. Гатэль пачалі будаваць у 2010-м, за мінулы час змяніўся забудоўнік, а тэрмін увода будынку ў эксплуатацыю неаднойчы адкладаўся – цяпер гэта 2020-ты год.
Што думаюць жыхары сталіцы пра даўгабуд і тое, як Кемпінскі ўпісваецца ў панараму гораду?
«Сказілі гістарычны цэнтр», – кажа жанчына.
Іншая дзяўчына кажа, што ўвогуле не ўпэўненая, ці яго дабудуюць.
«Увогуле гэта самая звыродлівая сістэма, якая закрыла парк», – кажа мужчына.
«Месца няправільнае. У іншым месцы глядзелася б добра», – кажа яшчэ адзін мінак.
ДР belsat.eu