Былы дырэктар заводу шасцерняў атрымаў 7,5 гадоў турмы за хабарніцтва


Маскоўскі суд сталіцы вынес прысуд былому генеральнаму дырэктару Менскага заводу шасцерняў Сяргею Пацкевічу. Экс-дырэктара прызналі вінаватым у хабарніцтве. Яго асудзілі на 7,5 гадоў калоніі. Пра гэта паведамляе радыё «Свабода».

Сяргей Пацкевіч, а таксама і яго знаёмы, прадстаўнік Чарапавецкага ліцейнага металургічнага заводу Уладзімір Пашкевіч прызнаныя вінаватымі ў атрыманні хабару ў асабліва буйным памеры. Суд прыняў рашэнне не канфіскоўваць маёмасць хабарнікаў. Сяргей Пацкевіч асуджаны на 7,5 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Уладзімір Пацкевіч атрымаў 5 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Паводле TUT.by Сяргея Пацкевіча затрымалі ў лютым у яго кабінеце падчас перадачы яму хабару ў памеры 20 тысячаў еўраў.

Hавiны
У Беларусі хабарніцтва нашмат больш распаўсюджанае злачынства, чым у Расеі
2019.03.11 08:42

Варта адзначыць, што колькасць карупцыйных злачынстваў у Беларусі павялічваецца. Гэтак летась міліцыянты завялі 1186 крымінальных справаў па фактах атрымання хабараў. Гэта максімальны паказнік за апошняе дзесяцігоддзе.

Разам з тым растуць і памеры хабараў. Найбуйнейшая ў гісторыі Беларусі сума хабару была агучана ў судзе Цэнтральнага раёну Менску ў 2007 годзе: 7 мільёнаў долараў чыноўнікам Менскага райвыканкаму за спрыяльнае вырашэнне пытання з зямлёй пад індывідуальную забудову.

Hавiны
За хабарніцтва працаўнік ААТ «Беларускі металургічны завод» атрымаў 7 гадоў турмы
2019.02.28 17:03

СК belsat.eu

Стужка навінаў