Буйны фэст, які планавалі вярнуць у Менск сёлета, адмянілі праз каронавірус


У сувязі з пандэміяй COVID-19 і яе наступствамі фэст «Stereo Weekend c Новым Радыё» перанеслі на 2021 год. Пра гэта паведамляецца ў суполцы «Укантакце».

Новымі датамі будучага фэсту абвешчаныя 10-11 ліпеня 2021 года. Усе квіткі, раней набытыя на фестываль у 2020 годзе, будуць сапраўдныя на «Stereo Weekend 2021».

«Мы разглядалі ўсе магчымыя варыянты, якія б дазволілі правесці фэст сёлета. Аднак калі пік захворвання ў нашай краіне яшчэ не пройдзены, а адкрыццё межаў і перамяшчэння артыстаў немагчыма спрагназаваць, мы не можам падвяргаць рызыцы гасцей, каманду і артыстаў фэсту», – заявілі арганізатары.

Тыя ж, хто не зможа наведаць фэст у наступным годзе, змогуць вярнуць свае квіткі.

ВІДЭА
У Менск вяртаецца музычны фэст «Stereo Weekend»
2020.02.13 16:42

Упершыню «Stereo Weekend» прайшоў у 2018 годзе і сабраў больш за 17 000 гасцей. На ім выступілі Іван Дорн, Monatik, GusGus, ATL і больш за 20 іншых музыкаў. Таксама госці маглі наведаць вялікі фудкорт ад рэзідэнтаў Vulitsa Ezha і паўдзельнічаць у летніх забавах.

«Першая імпрэза атрымалася вельмі прыемнай, людзі палічылі фэст цікавым і сучасным. Таму яго чакаюць», – распавяла «Белсату» медыяменеджар фэсту Таццяна Капітонава.

У выніку было вырашана яго аднавіць і правесці 18 і 19 ліпеня 2020 года ў Батанічным садзе ў Менску. Планавалася, што выступяць 16 артыстаў з Еўропы і СНД.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў