У Менск вяртаецца музычны фэст «Stereo Weekend»

Фестываль «Stereo Weekend» з Новым Радыё вяртаецца ў Менск. Пра гэта «Белсату» паведамілі арганізатары падзеі.

18 і 19 ліпеня ў Батанічным садзе выступяць 16 артыстаў з Еўропы і СНД. Падрабязнасці будуць з’яўляцца на сайце і ў сацыяльных сетках фестывалю ў бліжэйшы час.

Квіткі неўзабаве трапяць у продаж. Узроставае абмежаванне – 18 гадоў.

«Першая імпрэза атрымалася вельмі прыемнай, людзі палічылі фэст цікавым і сучасным. Таму яго чакаюць», – распавяла «Белсату» медыяменеджар фэсту Таццяна Капітонава.

Праграму сёлетняга «Stereo Weekend», а таксама пра даты продажаў квіткоў, арганізатары абяцаюць распавесці неўзабаве.

Упершыню «Stereo Weekend» прайшоў у 2018 годзе і сабраў больш за 17 000 гасцей. На ім выступілі Іван Дорн, Monatik, GusGus, ATL і больш за 20 іншых музыкаў. Таксама госці маглі наведаць вялікі фудкорт ад рэзідэнтаў Vulitsa Ezha і паўдзельнічаць у летніх забавах.

МГ belsat.eu

Глядзі таксама

Hавiны