«Будзем пасылаць далёка-далёка»: заяўкі ад прафсаюзаў на Першамай не будзе


Незалежныя прафсаюзы адмовіліся падаваць заяўку на правядзенне мітынгу да Міжнароднага дня салідарнасці працоўных 1 траўня. Пра гэта ў каментары belsat.eu паведаміў старшыня Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў Аляксандр Ярашук.

Hавiны
«Ёсць верагоднасць, што больш акцыяў не будзе». У Менску прайшоў недазволены «Чарнобыльскі шлях»
2019.04.26 20:14

«Мы вырашылі нічога не замаўляць, бо пасля тых рашэнняў, што трэба за ўсё плаціць, асабліва праваахоўнікам, палічылі, што ў такія гульні не гуляем», – распавёў ён.

Паводле яго, было вырашана, калі і ладзіць нейкія акцыі, дык не плаціць за іх, як гэта адбылося 26 красавіка з Чарнобыльскім шляхам.

«Я лічу, што гэта правільна. Што гэта такое? Плаціць грошы, а пасля яшчэ і атрымоўваць ад іх? Я думаю, што гэтая ўлада ўжо сапраўды нейкага дна дасягнула ў сваёй дэградацыі. Я думаю, што пакрысе мы, дэмакратычная супольнасць, будзем прызвычайвацца да гэтай сітуацыі, ніякіх замоў не рабіць, выходзіць і пасылаць далёка-далёка», – сказаў Аляксандр Ярашук.

На яго думку, плаціць міліцыі за ахову акцый пратэсту па некалькі тысяч долараў – гэта перастаць сябе паважаць.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў