Больш за 2 млн беларусаў паўдзельнічалі ў перапісе онлайн


У Беларусі 18 кастрычніка завершылася частка перапісу насельніцтва, якая праходзіла онлайн.

Паводле звестак сайту census.by, удзел у інтэрнэт-перапісе ўзялі 2 023 989 чалавек.

Агулам, як паведамляе Белстат, удзел у перапісе ўзялі ўжо каля 4 836 000 чалавек.

Аб’ектыў
Перапіс насельніцтва онлайн: усё пайшло не паводле плану
2019.10.18 22:59

Нагадаем, што перапісацца онлайн можна было з 4 кастрычніка. З 21 кастрычніка перапісчыкі, улічыўшы тых, хто ўжо прагаласаваў у інтэрнэце, пачнуць хадзіць па дамах і кватэрах беларусаў.

Таксама з 4 па 30 кастрычніка перапісацца можна на стацыянарных участках.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў