«Bloomberg»: Расея плануе павялічыць здабычу нафты


Расейская дзяржаўная нафтавая кампанія «Роснефть» плануе павялічыць здабычу нафты, як толькі скончыцца актуальная здзелка OPEC+.

Пра планы павялічыць здабычу нафты выданне «Bloomberg» даведалася ад крыніцы блізкай да расейскай дзяржкарпарацыі.

Суразмоўца выдання на ўмовах ананімнасці заявіў, што «Роснефть» гатовая да любога сцэнара і зможа вытрымаць падзенне коштаў на нафту.

Крыніца выдання адзначае, што «Роснефть» пачне нарошчваць здабычу нафты на 300 000 барэляў у дзень цягам тыдня-двух.

Фота
«Прымітыўны арганізм, які абваліў эканоміку, пяць літар». Расейскія сацсеткі каментуюць абвал рубля
2020.03.09 15:41

Напрыканцы мінулага тыдня краіны ОРЕС+ не здолелі дамовіцца з Расеяй аб скарачэнні здабычы нафты, што абваліла курс расейскага рубля і кошты на нафту. Прэс-сакратар кампаніі «Роснефть» Міхаіл Лявонцьеў заявіў, што пагадненне не адпавядала інтарэсам Расеі.

Hавiны
«Галоўнае – што будзе з нафтай». Ці будзе абясцэньвацца беларускі рубель услед за расейскім?
2020.03.09 10:31

Рашэнне Расеі адбілася на беларускай валюце. 9 сакавіка курс долара ў Беларусі пабіў рэкорд.

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў