«Белнафтахім» абяцаў, што паліва патаннее з новага года. 2 студзеня кошты не змяніліся


Фота –Vasily Fedosenko/Reuters/Forum

Канцэрн «Белнафтахім» заявіў пра зніжэнне коштаў на паліва з новага года. Пра гэта стала вядома падчас візіту віцэ-прэм’ера Беларусі Ігара Ляшэнкі на НПЗ «Нафтан» 30 снежня. У пачатку студзеня абяцанага зніжэння кошту пакуль не адбылося.

Раней чакалася, што ў першы тыдзень студзеня цана бензіну і дызельнага паліва на АЗС краіны будзе перагледжана, зыходзячы з кошту барэля нафты.

«Намі ўнесеныя прапановы на студзень аб змяненні і – што радуе – аб зніжэнні цаны на ўнутраным рынку. Гэта будзе разгледжана, зыходзячы з фактычнай кошту барэля на пачатку студзеня – 2/3 колькасці. Але ўжо можна сказаць, што ў дыяпазоне 52–55 долараў за барэль разглядаецца змяненне цаны. Парадку 1 капейкі на дызель і 2 капеек на аўтабензіны», – казаў старшыня «Белнафтахіму» Андрэй Рыбакоў.

Беларусь пачала набываць расейскую нафту на новых умовах

Але паводле стану на 2 студзеня цана на названыя Рыбаковым віды паліва не змянілася. Бензін АІ-95 каштуе 1,54 рубля/літр, а дызельнае паліва – 1, 69. Пры гэтым, адзначаюць у «Белнафтахіме», кошт аўтамабільнага паліва на АЗС Беларусі па-ранейшаму самы нізкі у Еўропе.

Беларусь можа страціць $ 8-12 млрд. праз расейскі падатковы манеўр

КА, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары