Бельгійскія медыкі зладзілі «калідор ганьбы» для прэм’еркі краіны

Сафі Вільмэс у больніцы. Фота: facebook.com/Sophie-Wilmès-494853240530488

У Бельгіі працаўнікі адной з больніц падчас візіту кіраўніцы ўраду арганізавалі маўклівую акцыю пратэсту, паведамляе «Euronews».

https://www.facebook.com/ru.euronews/videos/720093332096744/?v=720093332096744

«Калідор ганьбы» для прэм’ер-міністаркі Бельгіі Сафі Вільмэс зладзілі працаўнікі брусельскай больніцы святога Пятра. Каля 120 медыкаў адзін за адным паварочваліся спінай да машыны кіраўнічкі ўраду, калі тая падʼязджала да лякарні.

Тым самым яны выказалі незадаволенасць стаўленнем уладаў да сістэмы аховы здароўя падчас пандэміі.

Лекары патрабуюць павышэння зарплаты або выплаты кампенсацый. Таксама шмат хто абураны распараджэннем ураду аб абавязковай звышурочнай працы ў выпадку неабходнасці.

Паводле звестак універсітэту Джонса Хопкінса, у Бельгіі станам на 18 траўня зарэгістравана 55 559 выпадкаў заражэння каронавірусам, памерлі 9 080 чалавек.

Штодня ў больніцы Берасця паступае каля 80 інфікаваных каронавірусам

МГ belsat.eu

Hавiны