Белгазпрамбанк: «Гэтыя падзеі не паўплываюць на нашую фінансавую ўстойлівасць»


Гэткая заява апублікавана на старонцы «Белгазпромбанку» у сувязі з вобшукам, які адбыўся сёння зранку.

«Дадзеныя падзеі не паўплываюць на фінансавую ўстойлівасць банку, выкананне прынятых абавязкаў і абслугоўванне кліентаў, плацяжы якіх ажыццяўляюцца ў звычайным рэжыме», – гаворыцца ў заяве.

У прэс-службе банку падкрэслілі, што акцыянеры «Белгазпромбанку» усялякім чынам падтрымаюць яго і ў каардынацыі з Нацбанкам Беларусі будуць намагацца вырашыць сітуацыю.

Абноўлена
У офіс «Белгазпрамбанку» прыйшлі працаўнікі ДФР, распачатая крымінальная справа
2020.06.11 10:49

11 чэрвеня ў галоўным офісе «Белгазпрамбанку» адбыўся вобшук, які ладзілі супрацоўнікі Дэпартаменту фінансавых расследаванняў КДК. Органы распачалі крымінальную справу а ч.2 арт. 243 «Ухіленне ад выплаты падаткаў і збораў у асабліва буйным памеры» і па ч.2 арт. 235 «Легалізацыя сродкаў, атрыманых злачынным шляхам, у асабліва буйным памеры».

Віктар Бабарыка, які на працягу апошніх 20 гадоў узначальваў банк, пакуль што ў крымінальнай справе не фігуруе.

КТ belsat.eu

Стужка навінаў