У офіс «Белгазпрамбанку» прыйшлі працаўнікі ДФР, распачатая крымінальная справа


У галаўны офіс «Белгазпрамбанка» прыйшлі супрацоўнікі Дэпартаменту фінансавых расследаванняў КДК. Пра паведамляе TUT.BY.

«Каб праходзіў ператрус, я не бачыў, але людзі ў масках, у якіх на форме напісана ДФР, – так, яны тут ёсць», – сказаў TUT.BY начальнік аддзелу спецпраектаў, дабрачыннай і спонсарскай дапамогі «Белгазпрамбанка» Сяргей Прыёмка.

Галоўны офіс Белгазпрамбанку. Фота – belsat.eu

У прэс-службе Камітэта дзяржкантролю TUT.BY распавялі, што ДФР Дзяржкантролю пачаў крымінальную справу па ч.2 арт. 243 «Ухіленне ад выплаты падаткаў і збораў у асабліва буйным памеры» і па ч.2 арт. 235 «Легалізацыя сродкаў, атрыманых злачынным шляхам, у асабліва буйным памеры».

«У цяперашні час праводзяцца неадкладныя следчыя дзеянні. У якасці падазраваных па крымінальнай справе праходзяць прадстаўнікі камерцыйных структур, былыя і дзейсныя працаўнікі банкаўскай сістэмы. Дадатковая інфармацыя будзе прадастаўлена пазней», – сказалі ў прэс-службе КДК.

Адказваючы на ​​пытанне журналістаў, у прэс-службе КДК заявілі, што Віктар Бабарыка «у цяперашні час у рамках расследавання крымінальнай справы працэсуальнага статусу не мае». Нагадаем, патэнцыйны кандыдат у прэзідэнты Віктар Бабарыка ўзначальваў «Белгазпрамбанк» на працягу 20 гадоў.

Віктар Бабарыка. Фота – Васіль Малчанаў/«Белсат

Таксама шэраг тэлеграм-каналаў паведамляюць пра ператрусы ў асобных чальцоў ініцыятыўнай групы Віктара Бабарыкі.

«Цяпер у штабе такой інфармацыі няма. Мы правяраем, наколькі актуальна гэтая інфармацыя», – паведамілі belsat.eu у прэс-службе каманды Бабарыкі.

Пазней сам Віктар Бабарыка распавёў TUT.BY, што ў штабе ініцыятыўнай групы ўсё спакойна – у членаў групы ператрусы не праходзяць. «Ведаю, што ператрус праходзіць у людзей, непасрэдна звязаных са мной. Але яны не працаўнікі банка, проста мае сябры, яны могуць ведаць тых, хто праходзіць па справе ў якасці падазраваных. Але прозвішчаў бо мы не ведаем, хто праходзіць па справе. Гэта толькі мая здагадка», – адзначыў ён.

Мікрааўтобусы без нумарных знакаў перад галоўным офісам «Белгазпромбанку», імаверна належаць Камітэту дзяржаўнага кантролю.
Фота: belsat.eu
Мікрааўтобусы без нумарных знакаў перад галоўным офісам «Белгазпромбанку», імаверна належаць Камітэту дзяржаўнага кантролю.
Фота: belsat.eu

У сеціве зʼявілася відэа, дзе Бабарыка распавядае пра цяперашнюю сітуацыю чальцам сваёй каманды. У прыватнасці, ён кажа, што гэтыя падзеі звязаныя з кампаніяй «ПрыватЛізінг» і тычацца выключна банкаўскай дзейнасці. Ён папрасіў чальцоў сваёй ініцыятыўнай групы не турбавацца, але канстатаваў, што тыя, хто адчувае цяпер пагрозу, мае поўнае права сысці.

«Тое, што цяпер адбываецца, асноўны ціск і нават тое, што я не ўваходжу ў кола (падазраваных – заўв. belsat.eu) – гэта ціск на мяне. Фармаванне комплексу віны за людзей, якія паверылі і пайшлі. Мне не вельмі прыемна гэта адчуваць. Але я да гэтага, у прынцыпе, рыхтаваўся і гэта разумею», – заявіў ён.

Галоўны офіс Белгазпрамбанку. Фота – belsat.eu

Нагадаем, на мінулым тыдні Аляксандр Лукашэнка намякнуў, што адзін з патэнцыйных кандыдатаў у прэзідэнты можа быць датычны да махлярства і папрасіў спытаць «што такое ПрыватЛізінг» і «дзе грошы трымае, якія ашуканскім чынам атрымаў у Беларусі». Канкрэтнае імя кандыдата не было названае. Аднак Віктар Бабарыка заявіў, што ведае кампанію «ПрыватЛізінг» – гэта даўні кліент «Белгазпрамбанку». «Кампанія «ПрыватЛізінг» мае структуру валодання, у якую ўваходзяць, калі я не памыляюся, два ці тры былыя супрацоўнікі «Белгазпрамбанка». На гэтым гісторыю я магу скончыць», – заявіў ён.

Акрамя таго, 10 чэрвеня Аляксандр Лукашэнка заявіў, што прыватныя кампаніі нібыта звальняюць тых, хто не аддаў подпіс за альтэрнатыўных кандыдатаў на выбарах і загадаў сілавікам «прашэрсціць пузатых буржуяў».

Абноўлена
СМІ: да Валерыя Цапкалы прыйшлі сілавікі. Потым гэтую інфармацыю зняпраўдзілі
2020.06.11 11:29

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў