«Белавія» вяртае грошы за квіткі ў Рым і спыняе рэйсы ў Мілан

Беларуская нацыянальная авіякампанія «Белавія» у бліжэйшым часе спыняе рэйсы ў Мілан, а квіткі на рэйс Менск-Рым-Менск прапануе здаць або абмяняць на пазнейшы тэрмін.

Такія захады авіякампанія прадпрымае праз успышку каронавірусу ў Італіі.

«Мы працягваем лятаць у Рым, але вяртаем квіткі. На дадзены момант магчымае вяртанне авіябілетаў на рэйсы Менск-Рым-Менск з вылетам з 11 сакавіка па 2 красавіка ўключна без дадатковых збораў», – сказала belsat.eu прэс-сакратар «Белавіі» Анастасія Бакіноўская.

Паводле яе слоў, авіякампанія таксама прапануе перанесці палёт у Рым на перыяд да 31 траўня без дадатковага збору ў межах аднаго класу абслугоўвання.

Што датычыць рэйсаў з Менску ў Мілан – яны не будуць выконвацца з 12 сакавіка па 2 красавіка, а кошт квітку вернуць кліентам. Акрамя таго, вылет у Мілан можна будзе перанесці да 31 траўня.

«Уся краіна – чырвоная зона». Чаму беларусы не спяшаюцца вяртацца з Італіі?

Ці будуць уводзіцца абмежаванні на выкананне іншых рэйсаў у зоны з вялікай колькасць заражаных каронавірусам – у авіякампаніі пакуль не каментуюць.

Па стане на раніцу 11 сакавіка ў Італіі зафіксавана больш за 10 тысяч выпадкаў інфікавання каронавірусам, 631 асоба памерла.

КА belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны