Белавежская пушча ўвайшла ў топ 25 месцаў ад «National Geographic», якія варта наведаць


Паводле часопісу «National Geographic» Белавежская пушча з’яўляецца адным з апошніх сапраўдных дзікіх месцаў Еўропы. Менавіта таму біясферны запаведнік варта наведаць.

Зубры каля вёскі Стрыеўка. Фота – Паўліна Валіш/Белсат

Белавежская пушча зʼяўляецца абʼектам Сусветнай спадчыны UNESCO, тут захаваліся рэшткі першабытных лясоў раўніннай Еўропы. Акрамя таго менавіта ў гэтым заказніку жывуць больш чым 250 відаў птушак і найбольш знакавых з 59 відаў млекакормячых. Адным з найбольш вядомых зʼяўляецца зубр.

Часопіс адзначае, што сёння ў Пушчы наліваецца каля 800 асобінаў зуброў, папуляцыя якіх адноўленая пасля таго, як была амаль цалкам знішчаная да 1920 гадоў.

Дырэктар нацпарку «Белавежская пушча» распавёў, колькі турыстаў наведвае запаведнік

СК belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары