Дырэктар нацпарку «Белавежская пушча» распавёў, колькі турыстаў наведвае запаведнік


Лясное возера ў Белавежскай пушчы

Кіраўнік нацпарку Аляксандр Буры мяркуе, што патэнцыял Белавежскай пушчы ў плане турызму не вычарпаны.

Сучасная інфраструктура нацыянальнага ўключае 25 маршрутаў агульнай працягласцю 430 кіламетраў. Летась колькасць турыстаў дасягнула 430 тыс. Пры гэтым колькасць замежных наведнікаў складае 15 %.

Як распавёў дырэктар нацыянальнага парку «Белавежская пушча» Аляксандр Буры, апошнім часам у запаведніку становіцца больш папулярным роварны турызм:

«Вельмі папулярны стаў роварны турызм, прыбытак ад яго штогод расце. Калі 5-6 гадоў таму ў нас было 50 ровараў, і яны не заўсёды былі запатрабаваныя, то цяпер каля 300 ровараў, і іх ужо не хапае».

Аляксандр Буры мяркуе, што патэнцыял Белавежскай пушчы ў плане турызму не вычарпаны:

«Асноўная інфраструктура размешчаная ў паўднёвай частцы нацыянальнага парку. Мы цяпер пайшлі на поўнач, у цэнтр».

Доля выручкі ад турыстычнай дзейнасці ў структуры пазабюджэтных прыбыткаў нацыянальнага парку складае каля 40 %, у тым ліку Белавежская пушча забяспечвае звыш 20 % прыбыткаў ад экспарту турызму ўсёй Берасцейскай вобласці.

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu, паводле БелТА, фотаздымак з афіцыйнага сайту Рэспублікі Беларусь

Стужка навінаў