Беларусы не хочуць паўстанняў і гатовыя караць смерцю: Адміністрацыя прэзідэнта апублікавала вынікі апытання


Інфармацыйна-аналітычны цэнтр пры Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі апублікаваў працу «Рэспубліка Беларусь у люстэрку сацыялогіі» – зборнік з вынікамі сацыялагічных даследаванняў, праведзеных у 2017-ым і 2018 гадах.

Інтэрнэт

У 2017 годзе 39,9 % апытаных заявілі, што часцей з усё атрымліваюць інфармацыю ў сацсетках (37,3 % на сайтах з навінамі). З даследавання вынікае, што самы папулярны канал распаўсюду інфармацыі ў Беларусі – сацыяльная сетка «Одноклассники».

Мова

48 % апытаных лічаць роднаю беларускую мову. Расейскую роднай называюць 43 %. Даследаванне моўнага пытання праводзілася ў 2017 годзе.

Якія тэлеканалы глядзяць беларусы?

Большасць апытаных беларусаў давярае расейскаму і дзяржаўнаму тэлебачанню. 39,7 % апытаных сказалі, што давяраюць нашаму тэлеканалу. З апытання ІАЦ вынікае, што «Белсату» не давяраюць 46 %.

Паводле сацыялагічнага даследавання «Civitta Group Satio», 80,2 % беларусаў давяраюць «Белсату».

Пратэсты

У 2017-ым 19 % былі гатовыя выйсці на пратэст. Прычым 2 % былі гатовыя ўзяць удзел ва ўзброеным супраціве. У 2018-ым лік патэнцыйных пратэстоўцаў знізіўся да 9 %. Летась 66 % маладых беларусаў не бачылі сэнсу браць удзел у мітынгах. Іншага меркавання прытрымліваліся 30,5 % беларускай моладзі.

Смяротнае пакаранне

Доля беларусаў, якія падтрымліваюць смяротнае пакаранне, вырасла з 52 % у 2016 годзе да 60 % у 2017-ым.

Галоўныя праблемы беларусаў

Беларусы наракаюць на высокія кошты ва ўсіх сферах: ад коштаў на лекі да коштаў на жыллёва-камунальныя паслугі, кошты на жыллё, праезд у грамадскім транспарце.

ЮВ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары