Беларускія школьнікі пойдуць на вакацыі на тыдзень раней?


Вясновыя канікулы ў школьнікаў Беларусі могуць пачацца 23 сакавіка, то бок на тыдзень раней запланаванага. Пра гэта паведамляюць «Минск-Новости».

Раней планавалася, што вакацыі пачнуцца 30 сакавіка, але цяпер іх могуць перанесці на 23 сакавіка. Паводле TUT.by, працягнуцца яны могуць два тыдні заместа аднаго – да 5 красавіка ўключна, як і планавалася.

У Міністэрстве адукацыі Беларусі афіцыйнага рашэння па гэтым пытанні пакуль не прынята.

Hавiны
Канапацкая зладзіла адзіночны пікет з патрабаваннем увесці каранцін
2020.03.16 16:33

Між тым у дзіцячых паліклініках Менску абмежавалі прыём здаровых дзяцей. Гэтак, на сайце 4-й дзіцячай паліклінікі з’явілася інфармацыя аб тым, што ва ўстанове прыпынілі прыём здаровых дзяцей «у сувязі з сезонным уздымам захворвання на ВРІ». Так, абмежаванні закранулі вакцынацыі, прафагляды, выдачы штогадовых даведак аб стане здароўя.

«Хворым з тэмпературай просьба звяртацца праз фільтр-бокс», – сказана ў паведамленні.

Новых захворванняў у Беларусі няма

У сваю чаргу міністр аховы здароўя Беларусі Уладзімір Каранік паведаміў, што сітуацыя з каронавірусам у Беларусі застаецца кантраляванай, усплёску захворвання няма. Паводле яго, за мінулыя содні ніводнага новага выпадку не зафіксавана, і частка пацыентаў дадаткова рыхтуецца да выпіскі, перадае БелТА.

Разам з тым ён адзначыў, што плануюцца дадатковыя меры, накіраваныя на недапушчэнне завозу каронавіруса ў Беларусь.

Hавiны
У Беларусі колькасць людзей з каронавірусам вырасла да 36-і
2020.03.16 11:55

Раней паведамлялася пра 36 пацверджаных выпадкаў заражэння каронавірусам у Беларусі.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў