Экс-дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Ганна Канапацкая выйшла з адзіночным пікетам да Дому ўраду з патрабаваннем увесці ў Беларусі каранцін у сувязі з каронавірусам. Палітык распавяла пра сваю акцыю ў Twitter.
Канапацкая заклікала ўрад краіны ўвесці захады, каб спыніць распаўсюд каронавірусу ў Беларусі.
«Не бярыце грэх на душу – абвясціце ў краіне каранцін, зачыніце мяжы. Дапамагаючы вам прыняць гэтае рашэнне правяду сёння 16 сакавіка 2020 года а 17:00 адзіночны пікет каля Дому ўраду», – напісала ў сваім Twitter Ганна Канапацкая.
Агулам у Беларусі зарэгістравана 36 пацыентаў з станоўчым, лабараторным тэстам на наяўнасць РНК каронавіруса. Тры пацыента выпісаныя, трое – рыхтуюцца да выпіскі. У 8 ёсць мінімальныя прыкметы інфекцыі. Адзін пацыент знаходзіцца ў стане сярэдняй ступені цяжкасці з станоўчай дынамікай. У астатніх пацыентаў прыкмет інфекцыйнага працэсу няма.
СК belsat.eu