Беларускім дзяржпрадпрыемствам зноў спісалі запазычанасці


Дзяржаўныя прадпрыемствы чарговы раз атрымалі вялізарныя порцыі дапамогі з боку кіраўніцтва краіны. Гэтак у снежня летась велічыня пратэрмінаваных і пралагнаваных крэдытаў банкам з боку вытворчасці скарацілася з 1606 мільёнаў рублёў адразу ж да 486 мільёнаў.

Пераважную частку снежаньскага зніжэння праблемных абязальніцтваў дэманструе сектар дзяржпрадпрыемстваў, паведамляюць banki24.by. Сума запазычанасцяў у гэтым сектары раптоўна зменшылася з 479,3 да 43,7 мільёнаў долараў ЗША. У той жа час, напрыклад, у прыватным сектары скарачэнне валютных запазычанасцяў было куды больш сціплым – са 121,7 да 93 мільёнаў долараў.

Доўгатэрміновыя крэдыты арганізацыяў апрацоўчай прамысловасці ў замежнай валюце за снежань 2018 года зменшыліся з 476,3 мільёнаў да 73,7 мільёнаў долараў. Адметна, што найбольш скараціліся запазычанасці буйных прадпрыемстваў Меншчыны і Гомельшчыны.

А вось даведацца дакладна, якім чынам спісваюцца запазычанасці – не ўяўляецца магчымым. З іншага боку відавочна, што выдаткаваныя сродкі з бюджэту краіны. Тым больш бюджэт краіны ў снежні атрымаў папраўкі з грыфам «для службовага карыстання». А сыходзячы з практыкі ўладаў краіны, можна меркаваць, што праблемныя крэдыты былі трансфармаваныя пад патрэбы пазычальніка.

Hавiны
Замест дапамогі беларусам у будаўніцтве жытла, дзяржава фінансуе стратную вытворчасць
2019.01.26 16:04

СК, belsat.eu

Стужка навінаў