Замест дапамогі беларусам у будаўніцтве жытла, дзяржава фінансуе стратную вытворчасць


Адным з галоўных дасягненняў Нацбанку летась стала істотнае скарачэнне аб’ёму крэдытавання ў межах дзяржаўных праграмаў і мерапрыемстваў. Удзельная вага запазычанасці па такіх крэдытах з пачатку мінулага году зменшылася на 4,5 адсоткавага пункта і па стане на 1 снежня 2018 году склала 31,2 %.

Пра гэта адзначаецца ў дакладзе намесніка старшыні праўлення Нацбанку Сяргея Калечыца «Забеспячэнне манетарнай стабільнасці і развіццё фінансавага рынку – вынікі за 2018 год і задачы на 2019».

Намеснік старшыні праўлення Нацбанку адзначае, што фінансаванне дзяржаўных праграмаў вядзецца за кошт будаўніцтва жытла для грамадзянаў краіны.

«Скарачэнню ўдзелу банкаў у дырэктыўным крэдытаванні спрыяе развіццё механізма фінансавання жылля па схеме, якая спалучае рынкавыя ўмовы крэдытавання банкамі грамадзянаў і фінансавую дапамогу ў выглядзе субсідыяў з боку дзяржавы грамадзянам пры атрыманні імі крэдытаў на ўмовах банкаў», – гаворыцца ў дакладзе.

Таксама ў мэтах скарачэння дырэктыўнага крэдытавання заканадаўча замацаваны падыходы па аказанні субʼектам аграпрамысловага комплексу дзяржаўнай падтрымкі шляхам прадстаўлення субсідыяў на выплату адсоткаў за карыстанне банкаўскімі крэдытамі.

На 2019 год крэдытаванне дзяржаўных праграмаў і мерапрыемстваў прадугледжана ў абʼёме 800 мільёнаў рублёў, што на 35,5 % ніжэй за ўзровень мінулага года.

Адсоткавая палітыка Нацыянальнага банку ў 2019 годзе ў цэлым захавае накіраванасць на падтрыманне станоўчых рэальных адсоткавых ставак на крэдытна-дэпазітным рынку. Пры прыняцці рашэння адносна ўзроўню адсоткавых ставак будзе ўлічвацца баланс унутраных і вонкавых фактараў, якія вызначаюць макраэканамічную збалансаванасць і коштавую стабільнасць у краіне.

Зыходзячы з інфляцыйных трэндаў, якія фармаваліся ў мінулым годзе, Нацыянальны банк з 27 чэрвеня 2018 г. знізіў стаўку рэфінансавання да 10 адсоткаў гадавых і ў наступным захоўваў яе нязменнай.

Што тычыцца адсоткавых ставак крэдытнага рынку, то ўжо на пачатак 2018 году іх узровень склаўся ніжэй, чым было прадугледжана Праграмай сацыяльна-эканамічнага развіцця на 2016- 2020 гады.

Без уліку крэдытаў, прадстаўленых на ільготных умовах, сярэдняя адсоткавая стаўка па новых крэдытах банкаў у нацыянальнай валюце ў снежні летась склала 10,8 адсотка гадавых (11,3 % у снежні 2017 году).

Узровень дзелавой і інвестыцыйнай актыўнасці ў краіне абумовіў рост абʼёму крэдытавання эканомікі банкамі і Банкам развіцця на 15,7 %, у тым ліку ў рублях – на 20 %.

Hавiны
Беларуская эканоміка так і не стала інавацыйнай
2019.01.25 15:16

СК, belsat.eu

Стужка навінаў