Беларускі Дом у Варшаве рэпрэзентуе нашу краіну на «International Festival of Warsaw»


1-2 чэрвеня ў сталіцы Польшчы, Варшаве, адбудзецца вялікі Варшаўскі міжнародны фестываль («International Festival of Warsaw» – Family picnic) прымеркаваны да Міжнароднага дня абароны дзяцей. Нашу краіну на фэсце рэпрэзентуе Беларускі Дом у Варшаве.

Дзякуючы гэтаму фестывалю Беларускі Дом пакажа народныя традыцыі і пазнаёміць з нашай культурай. У прыватнасці госцяй ад Беларускага Дому на фэсце будзе Алена Мікульчык – вядоўца, аўтарка кулінарных кніг. Таксама на фэсце будзе з сваймі кнігамі па гісторыі Беларусі і сувенірнымі жаўнерамі ВКЛ выдавец Раман Цымбераў. Карункавую біжутэрыю ручной працы прывязе Людміла Зах.

Пры гэтым Беларускі Дом у Варшаве заклікае суграмадзянаў далучацца да ўдзелу ў імпрэзе і звяртаецца па дапамогу.

«Да фестывалю засталося не так і шмат часу, а сродкаў на арганізацыю свята не хапае. Кошт удзелу ў мерапрыемстве (арганізацыйная аплата, кампенсацыя арэнды намётаў і выдаткі на прыезд гасцей) складаюць 5000 польскіх злотых (2700 беларускіх рублёў). На вялікі жаль, Беларускі Дом у Варшаве сёння не мае фінансавых магчымасцяў цалкам заплаціць за ўдзел у Міжнародным мерапрыемстве», – адзначаецца на сайце арганізацыі.

Як дапамагчы Беларускаму Дому ў Варшаве, можна даведацца тут.

Аб’ектыў
Ад Касцюшкі да Міцкевіча. Беларусы прайшліся шэсцем па Варшаве. ФОТА і ВІДЭА
2019.03.23 19:47

СК belsat.eu

Стужка навінаў