Ад Касцюшкі да Міцкевіча. Беларусы прайшліся шэсцем па Варшаве. ФОТА і ВІДЭА


Незалежнасць і свабода – тыя каштоўнасці, якія яднаюць беларусаў з усяго свету. У тым ліку, вядома, і ў Польшчы. Сёння ў Варшаве ладзілася традыцыйная імпрэза з нагоды абвешчання незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі. Імпрэза распачалася з мітынгу каля помніку Тадэвушу Касцюшку – герою паўстання 1794-га года. Пасля гэтага ўдзельнікі імпрэзы – а іх сабралася больш за 100 асобаў – рушылі шэсцем праз цэнтр Варшавы да помніку Адаму Міцкевічу.

«Вельмі годна беларусы ішлі цэнтральнымі вуліцамі Варшавы, вельмі прыемна было, што нас падтрымлівалі варшавякі ды госці польскай сталіцы. Салідарнасць суседняга польскага народу была вельмі адчувальная і адчувальная цяпер», – кажа Алесь Зарэмбюк, сустаршыня Беларускага дому ў Варшаве.

Падобныя імпрэзы ладзяцца з 2012-га году.

«Адчуваецца еднасць беларускага народу, і таксама шмат знаёмых твараў з мінулага года і з Беларусі», – кажуць удзельнікі акцыі кажуць.

Шэсце распачалося каля помніка Тадэвушу Касцюшку. Фота – ВП/«Белсат»
Варшаўская паліцыя сочыць за парадкам падчас шэсця беларусаў на Дзень Волі. Фота – ВП/«Белсат»
Удзельнік шэсця. Фота – ВП/«Белсат»
Удзельніцы святкавання Дня Волі ў цэнтры польскай сталіцы. Фота – ВП/«Белсат»
Украінцы Польшчы прыйшлі падтрымаць акцыю беларусаў. Фота – ВП/«Белсат»

Гісторык Ігар Мельнікаў, які ўзяў удзел у святкаванні, павіншаваў прысутных і падзяліўся сваім рэцэптам стаць сапраўднымі беларусамі:

«Жадаю беларусам, каб яны больш глыбока даследавалі ўласную гісторыю, каб яны звярталіся да сваіх гістарычных ведаў, каб размаўлялі са сваймі старымі, якія яшчэ жывуць, каб шанавалі сваю гістарычную спадчыну. Толькі так мы можам прайсці свой шлях да беларушчыны і канчаткова стаць не нейкімі «тутэйшымі», а сапраўднымі беларусамі».

Пісьменнік Генрых Далідовіч і гісторык Ігар Мельнікаў. Фота – ВП/«Белсат»
Расцягнулі сцяг. Дзень Волі-2019 у Варшаве
Удзельніцы імпрэзы на Дзень Волі ў Варшаве. Фота –
Журналісты «Белсату» на заданні. Сцяпан Святлоў (NEXTA) і Алесь Карніенка. Фота – ВП/«Белсат»
Акцыя ў падтрымку палітвязня і змагара за вольную Беларусь Змітра Паліенкі. Маладому чалавеку пагражае 10 гадоў зняволення. Дзень Волі-2019 у Варшаве
Беларусы Польшчы святкуюць Дзень Волі ў Варшаве.Фота – ВП/«Белсат»

«Я жадаю беларусам не толькі на Дзень Волі, але на ўвесь час, заставацца вольнымі, нягледзячы на тую сітуацыю, якая ў нас усё яшчэ цягнецца. Таму галоўнае, каб нашае першароднае жаданне быць вольнымі жыло ў нашых сэрцах», – кажа студэнтка з Беларусі Юлія.

22 сакавіка 2019 года. Шэсце праз Варшаву на Дзень Волі. Фота – ВП/«Белсат»
Дзень Волі-2019 у Варшаве. Фота – ВП/«Белсат»
Дзень Волі-2019 у Варшаве. Фота – ВП/«Белсат»
Дзень Волі-2019 у Варшаве. Фота – ВП/«Белсат»
Дзень Волі-2019 у Варшаве. Фота – ВП/«Белсат»
Святочны настрой ува ўдзельніцы імпрэзы на Дзень Волі ў польскай сталіцы. Фота – ВП/«Белсат»
Дзень Волі ў Варшаве. Фота – ВП/«Белсат»
Калі патрыёт з галавы да ног. На святкаванні Дня Волі ў Варшаве. Фота – ВП/«Белсат»
Шэсце прайшло па цэнтральных вуліцах Варшавы і скончылася ла помніка Адаму Міцкевічу на Кракаўскім Прадмесцю

Мітынгам каля помніку Адаму Міцкевічу святкаванні ў Варшаве не скончыліся. Беларускі Дом запрасіў усіх да сябе на дадатковы канцэрт музыкі Іллі Фаляжынскага.

Сцяпан Святлоў, «Белсат»