«Беларуская песня» – Зміцер Вайцюшкевіч зладзіць канцэрт да Дня народзінаў Уладзіміра Караткевіча


На Дзень нараджэння Уладзіміра Караткевіча спявак Зміцер Вайцюшкевіч зладзіць канцэрт, на якім прагучаць песні на вершы творцы. Канцэрт адбудзецца ў Палацы культуры «Маз» 26 лістапада, квіткі можна набыць на сайце kvitki.by.

На канцэрце прагучаць песні Змітра Вайцюшкевіча ў суправаджэнні «WZ-Orkiestra» на вершы Уладзіміра Караткевіча «Дзе мой край», «Мора гранітныя хвалі», «Заяц варыць піва», «Архангелы» і шэраг іншых.

«Уладзімір Сямёнавіч з’яўляецца для мяне адным з некалькіх паэтаў, дзякуючы творчасці якіх я склаўся сам як творца і як асоба. На працягу ўсяго свайго музычнага шляху я штораз вяртаюся да спадчыны Караткевіча, бясконца знаходзячы там нешта новае, знаходзячы там карані сапраўднай «Беларускай песні». Запрашаю вас на вялікі канцэрт, прысвечаны спадчыне вялікага паэта і пісьменніка», – пракаментаваў спявак Зміцер Вайцюшкевіч.

Спявак запрашае на канцэрт 26 лістапада а 19.00 у Палацы культуры «МАЗ» (Партызанскі праспект, 117а).

Фота
Фестываль «Салідарныя з Беларуссю» прайшоў у апошні раз. Вось што кажуць музыкі, якія на ім выступілі
2019.10.27 12:35

СК belsat.eu

Стужка навінаў