Беларуская драўляная царква ў Лондане стала найлепшым рэлігійным будынкам свету


Уніяцкая святыня, якую беларусы збудавалі на поўначы брытанскай сталіцы, перамагла ў катэгорыі «Найлепшы рэлігійны будынак» на Сусветным архітэктурным фестывалі ў Амстэрдаме.

Пра гэта стала вядома 29 лістапада, дзе адбылася ўрачыстая цырымонія абвяшчэння лаўрэатаў прэміі.

Царква святога Кірылы Тураўскага – мемарыял ахвярам атамнай катастрофы 1986 года ў Чарнобылі. Яна размешчаная побач з Марыян Хаўзам – будынкам, з якога пачыналася гісторыя Беларускай каталіцкай місіі ў 1946 годзе, насупраць Беларуская бібліятэкі і музею імя Францішка Скарыны, заснаваных у Лондане беларускімі ўніяцкімі святарамі.

Аўтарам праекту з’яўляецца малады лонданскі архітэктар кітайскага паходжання Цзыўай Рафаэль Со. Праект святыні атрымаўся сучасным, але не адарваным ад беларускай сакральнай архітэктуры.

Беларуская царква – першая драўляная царква пасля Вялікага пажару ў Лондане ў 1666 годзе.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў