«Кітайскі архітэктар прыняў хрост». Беларусы збудавалі ў Лондане драўляную царкву


[vc_row][vc_column][vc_single_image image=”409739″ img_size=”large”][vc_column_text]Сёння ў Лондане адкрываецца ўніяцкая святыня, якую беларусы збудавалі на поўначы гораду. Кітайскі архітэктар, аўтар праекту, «прыняў хрост і стаўся беларусам па духу».

Службы па-беларуску ў Лондане адбываюцца 70 гадоў: пасля Другой сусветнай вайны ў Вялікай Брытаніі апынуліся тысячы жаўнераў-беларусаў Арміі Андэрса. Тады рэктар Беларускай каталіцкай місіі ўсходняга абраду айцец Чэслаў Сіповіч заснаваў у Лондане Беларускі рэлігійна-культурны цэнтр імя святога Кірылы Тураўскага.

Ягоная сядзіба размясцілася ў «Марыйным доме» ў раене Паўночны Фінчлі (North Finchley). Тут жыла група беларускіх святароў-марыянаў, месцілася капліца, школа-інтэрнат для хлопцаў і ўнікальны кнігазбор, што стаў асновай для адкрытай па суседстве Беларускай бібліятэкі-музея імя Францішка Скарыны.

Уласнай асобнай царквы ў вернікаў не было.

Ідэю яе пабудовы выказаў айцец Сяргей Стасевіч, святар Беларускай каталіцкай місіі ў Англіі, калі прыехаў у Лондан дзесяць гадоў таму. Тагачасны кіраўнік місіі айцец Аляксандр Надсан падтрымаў ініцыятыву.

Праблемай стала знайсці архітэктара: мясцовыя не разумелі нават слова «беларуская», а беларускія спецыялісты не былі абазнаныя ў брытанскіх тэхнічных нормах.

«Патрэбны быў мясцовы спецыяліст, які б ажыццявіў праект на аснове беларускай архітэктурнай традыцыі», – кажа айцец Сяргей.

У выніку аўтарам праекту стаў малады лонданскі архітэктар кітайскага паходжання Цзыўай Рафаэль Со.

«Ён зайшоў неяк павітацца па-суседску, а ўрэшце прыняў хрост у нашай царкве ды стаўся беларусам паводле духу», – распавядае айцец Стасевіч.

[/vc_column_text][vc_single_image image=”409722″ img_size=”large” add_caption=”yes” alignment=”center”][vc_column_text]«На пачатку я нічога не ведаў не толькі пра беларускую традыцыйную архітэктуру, але і пра Беларусь, – распавядае Цзыўай Рафаэль Со «Салідарнасці». – Задача была няпростая, бо Беларусь – гэта такая сабе Атлантыда. У сучасным разуменні яна не існавала на палітычнай мапе да 1918 года. Але людзі жылі на гэтай зямлі тысячы год. Чым болей я чытаў, тым болей даведаўся, што менавіта продкі цяперашніх беларусаў складалі аснову жыхароў Вялікага княства Літоўскага. Яны былі носьбітамі развітай еўрапейскай культуры, чым сёння могуць ганарыцца. І Грэка-каталіцкая ці Ўніяцкая царква была не проста самай распаўсюджанай рэлігіяй на гэтых землях, але і неад’емным складнікам гэтай культуры».

Улетку 2013-га, праштудыяваўшы стосы кніжак, Цзыуай Рафаэль Со разам з айцом Сяргеем выправіліся ў Беларусь, каб на ўласныя вочы пабачыць сакральныя аб’екты традыцыйнай драўлянай архітэктуры. Яны пабываў у Строчыцах, Лідзе, Івацэвічах, а таксама ў вёсках і мястэчках на гістарычнай Віленшчыне і Палессі.

Праект святыні атрымаўся сучасным, але не адарваным ад беларускай сакральнай архітэктуры.

[/vc_column_text][vc_single_image image=”409731″ img_size=”large”][vc_column_text]

«У ёй няма іншых матэрыялаў акрамя дрэва і шкла, – кажа ў размове з «Белсатам» айцец Сяргей. – У Лондане такіх сакральных будынкаў няма».

Беларуская царква – першая драўляная царква пасля Вялікага пажару ў Лондане ў 1666 годзе».

ДД; фота – Кастусс Лашкевіч і Мікола Пачкаеў

Стужка навінаў