«Беларуськалій» спыніў фінансаванне ХК «Дынама-Менск»: клуб цяпер мае запазычанасці па заробках

Генеральны дырэктар «Дынама» Дзмітрый Баскаў распавёў пра скарачэнне фінансавання, каментуючы сыход хакеіста Андрэя Касціцына ў іншы клуб КХЛ. Пра гэта паведамляе hcdinamo.by.

Хакеіст Андрэй Касціцын правёў у менскім «Дынама» два сезоны – 2018/19 і 2019/20.

«І сам гулец (Андрэй Касціцын – заўв. belsat.eu), і клуб былі гатовыя працягнуць супрацу, але са студзеня наш асноўны партнёр «Беларуськалій» прыпыніў падтрымку клуба, утварыліся даўгі па заробках гульцоў за мінулы сезон», – заявіў Баскаў.

Раней прэзідэнт КХЛ Аляксей Марозаў распавёў журналістам, што менскае «Дынама» – гэта адзін з двух клубаў лігі, які мае запазычанасці па заробках.

https://belsat.eu/news/hk-dynama-mensk-musits-admovitstsa-ad-legiyanerau-tak-vyrashyli-shunevich-i-lukashenka/

ІІ belsat.eu

Hавiны