ХК «Дынама-Менск» мусіць адмовіцца ад легіянераў – так вырашылі Шуневіч і Лукашэнка


Хакейны клуб «Дынама-Менск» плануе цалкам адмовіцца ад паслуг легіянераў. Аб гэтым заявіў журналістам міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч, які таксама зʼяўляецца старшынёй назіральнага савету ХК «Дынама-Менск».

«Кіраўніку дзяржавы была прапанавана новая канцэпцыя развіцця хакейнага клубу «Дынама-Менск». Адным з кірункаў гэтай канцэпцыі зʼяўляецца перспектыўная і поўная адмова ад паслуг легіянераў, у тым ліку ў трэнерскім штабе», – сказаў Ігар Шуневіч пасля сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнка, піша БелТА.

Паводле слоў міністра, гэтая ідэя ў цэлым адобрана прэзідэнтам.

«Мы хочам стымуляваць наш нацыянальны хакей, нашу нацыянальную хакейную школу. І адным са спосабаў такога стымулявання знаходзім магчымасць адмовы ад замежнай дапамогі», – заявіў ён.

Што да магчымых тэрмінаў для рэалізацыі прапановы, Ігар Шуневіч сказаў:

«Думаю, што задума будзе рэалізаваны ўжо ў гэтым сезоне».

 

ІІ, паводле БелТА, belsat.eu

Стужка навінаў