«Беларусьфільм» апублікаваў трэйлер стужкі пра праграміста, які пайшоў у войска

ВІДЭА

12 красавіка ў кінапракат выходзіць новая карціна кінастудыі «Беларусьфільм» «Не гульня», знятая адмыслова да 100-гадовага юбілею «беларускага войска».

Напярэдадні прэм’еры на youtube-канале нацыянальнай кінастудыі апублікавалі трэйлер стужкі.

У фільме распавядаецца гісторыя праграміста, які адмаўляецца ад адтэрміноўкі і ідзе служыць і танкавыя войскі УС Беларусі.

Фільм зняў рэжысёр Дзяніс Скварцоў.

ЮВ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары