Беларусь прагуляла Казахстану, але вярнулася ў элітны дывізіён сусветнага хакею


Хакейная зборная Беларусі 4 траўня падчас чэмпіянату свету ў першым дывізіёне ў казахскім Нур-Султане прагуляла ў овэртайме Казахстану з лікам 2:3. Адзначым, што каманду гаспадароў турніру трэнуе беларускі адмысловец Андрэй Скабелка.

Беларусь – Казахстан.
Фота: ФХРБ

Беларусы прапусцілі дзве шайбы ўжо ў першым тайме. Толькі на 27-й хвіліне Арцём Дзямкоў здолеў зменшыць адрыў, а на 45-й Мікіта Феактыстаў зраўняў лік. Гульня перайшла ў овэртайм, дзе мацней былі казахі.

Нягледзячы на паразу, беларусы здолелі прабіцца ў эліту сусветнага хакею, дзе нашая зборная будзе гуляць з наступнага году.

Раней на турніры беларусы былі мацней за Літву (4:3), Вугоршчыну (3:1) і Славенію (4:1), а Казахстан абыграў Славенію (3:2), Літву (3:1) і Рэспубліку Карэя (4:1). 5 траўня на чэмпіянаце Беларусь правядзе свой апошні паядынак супраць Паўднёвай Карэі.

Hавiны
Хакей Беларусь – Казахстан. Букмекеры назвалі пераможцу
2019.05.04 09:27

Агулам беларуская нацыянальная каманда правяла з Казахстанам 12 афіцыйных матчаў. 10 з іх скончыліся перамогай беларусаў, а адзін – нічыйным лікам. Сённяшняя гульня стала першай паразай беларускай каманды. Букмекеры ж прадказвалі беларусам перамогу.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў