Хакей Беларусь – Казахстан. Букмекеры назвалі пераможцу


4 траўня ў Нур-Султане (Астане) у межах чэмпіянату свету па хакеі ў першым дывізіёне адбудзецца матч з удзелам зборных Казахстану і Беларусі.

Ніводная з камандаў пакуль не мае на сваім рахунку паразаў.

Матч пачнецца а 14:30 паводле Менску.

25 красавіка ў таварыскім матчы беларускія хакеісты абыгралі казахаў з лікам 5:4.

У сённяшнім матчы букмекеры называюць зборную Беларусі бясспрэчным фаварытам, а таксама прадказваюць высокую верагоднасць нічыі.

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў