З ініцыятываю замяніць артыкул выступіў дзяржаўны абвінаваўца Аляксандр Мірончык. Суддзя задаволіў заяву.
Замест 228 артыкулу ч. 2, які прадугледжвае ад 3 да 7 гадоў зняволення за кантрабанду, пракуратура даследуе, ці Аватараў парушыў артыкул 331 заўв. 1. Паводле яго Аватараву пагражае ад 3 да 7 гадоў за незаконнае перамяшчэнне праз дзяржаўную мяжу зброі, выбуховых рэчываў і прыстасаванняў.
У судзе сёння між іншага разгледзелі рэчавыя доказы. Да матэрыялаў справы прыклалі чэкі з украінскіх банкаў, адзін з якіх датуецца 7 верасня 2015 года, флюараграфія з Кіева.
Напачатку паседжання адчынілі скрыні з рэчамі падсуднага: бронекамізэлькаю, гаманцом, таблетам, відэакамераю.
Працяг разгляду справы – у панядзелак 5 красавіка.
Чытайце таксама >>>
ХМ, ДР, belsat.eu