Аўтадарожны пункт пропуску «Дамачава» на беларуска-польскай мяжы зачынены да кастрычніка


Ад 1 ліпеня ў звязку з рамонтам аўтамабільнага мосту праз Заходні Буг закрыты пункт пропуску «Дамачава» ( «Славацічы») на мяжы Беларусі і Польшчы.

Такое рашэнне (№491) 24 чэрвеня 2016 года прыняў Савет Міністраў РБ.

Пункт пропуску «Дамачава», які знаходзіцца ў 43 кіламетрах ад Берасця, быў адкрыты ў 1995 годзе, а ў з 2006-м у межах рэалізацыі праграмы развіцця інфраструктуры аўтадарожных пунктаў пропуску на дзяржаўнай мяжы Беларусі быў фактычна адбудаваны нанова. Фінансаванне ажыццяўлялася за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту і перавысіла Br 50 млрд. (або 5 млн дэнамінаваных рублёў). Прапускная здольнасць пункта «Дамачава» ( «Славатычы») складала 2250 транспартных сродкаў у дзень. Яго ўвод дазволіў знізіць нагрузку на аўтадарожны пункт пропуску «Берасце – Тэрэспаль». Але мост праз раку так і не адрамантавалі. Цяпер мост знаходзіцца ў аварыйным стане. Рамонт плануюць скончыць да 1 кастрычніка.

Пакуль жа памежнікі рэкамендуюць перасякаць мяжу Беларусі і Польшчы ў пунктах пропуску «Берасце – Тэрэспаль» і «Пясчатка- Полаўцы».

Фота: newsbel.by

CA, belsat.eu

Стужка навінаў