Амерыканскія бамбавікі В-52 правялі навучальнае бамбаванне на палігоне літоўскага войска пад горадам Казлова Руда за 60 км ад мяжы з Калінінградскаю вобласцю Расеі. Пра гэта паведамілі ва ўзброеных сілах Літвы.
У вучэннях 23 кастрычніка былі задзейнічаныя два бамбавікі ВПС ЗША В-52, якія былі паднятыя ў паветра з авіябазы ВПС Вялікай Брытаніі ў Фэрфардзе.
Літоўскія вайскоўцы наводзілі В-52 на навучальныя мэты – будынак і аўтамабільныя калоны, якія былі атакаваныя інертнымі бомбамі. Мэты былі знішчаныя.
Восенню 2018 года ў Казловай Рудзе быў усталяваны авіяцыйны палігон паводле стандартаў NATO. Інфраструктура дазваляе экіпажам самалётаў практыкаваць агонь па наземных аб’ектах, а вайскоўцам – узаемадзеянне з авіяцыяй.
МГ belsat.eu