У Літву прыбылі амерыканскія танкі і баявыя машыны пяхоты


Восем танкаў Abrams і 21 баявая машына пяхоты (БМП) Bradley амерыканскага батальёну прыбылі ў Літву. Яшчэ некалькі дзясяткаў танкаў будуць дастаўлены ў бліжэйшыя тыдні, паведамляе interfax.

«Гэта, перш за ўсё, вестка для Літвы і нашых суседніх дзяржаваў NATO, што мы з’яўляемся краінамі, якія ў выпадку крызісу будуць абараняцца як частка NATO, што саюзнікі з намі», – заявіў агенцтву BNS міністр абароны Літвы Раймундас Каробліс.

Гэта не першы прыезд амерыканскіх вайскоўцаў у Літву. У кожнай з краін Балтыі пасля анексіі Крыму ў 2014 годзе і да восені 2017 года было размешчана па роце амерыканскіх вайскоўцаў. Потым іх адвялі, бо ў Літве, Латвіі ды Эстоніі былі размешчаныя міжнародныя батальёны NATO. Цяпер вайсковая тэхніка ЗША прыбыла ў Літву з Польшчы.

У межах вучэнняў ЗША перакінуць войскі праз Нямеччыну ва Усходнюю Еўропу

«Гэта таксама мэсідж і для Расеі, пра тое, што ЗША ўцягнутыя. Гэта дадатковы фактар ​​стрымлівання», – дадаў Каробліс.

Больш за паўтысячы амерыканскіх жаўнераў будуць жыць у раёне літоўскага вайсковага палігону ў Пабрадзе, што за 15 км ад беларуска-літоўскай мяжы.

Амерыканскі батальён будзе тут знаходзіцца да вясны 2020 года, паведамляе Мінабароны Літвы.

Танкі, БМП і 500 амерыканскіх жаўнераў за 15 км ад мяжы з Беларуссю

СК belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары