Амбасада ЗША папярэдзіла пра пагрозу тэрактаў на «Еўрабачанні» ў Ізраілі


Рэпетыцыя грузінскага спевака Ота Нэмсадзэ ў Тэль-Авіве напярэдадні першага паўфіналу «Еўрабачання – 2019». Фота – Vyacheslav Prokofyev/TASS

Амерыканскія амбасада ў Ізраілі папярэдзіла пра пагрозу тэрактаў, у звязку са святкаваннем гадавіны пераносу дыпмісіі з Тэль-Авіва ў Іерусалім, а таксама пратэстамі на мяжы з сектарам Газа, паведамляецца на сайце амбасады ЗША.

Паводле дыпламатаў, тэрарыстычныя групоўкі могуць выбраць для нападу або гвалтоўных пратэстаў дату гадавіны, якая супадае з днём пачатку музычнага конкурсу «Еўрабачанне» – 14 траўня, або ў Дзень Накба, які адзначаецца 15 траўня (у гэты дзень арабы адзначаюць зыход з Палестыны ў 1948 годзе ў выніку араба-ізраільскай вайны).

Hавiны
Сёння пройдзе паўфінал «Еўрабачання». Сярод удзельнікаў – беларуска Зена
2019.05.14 09:03

Амбасада рэкамендуе пазбягаць месцаў правядзення масавых акцыяў. У паведамленні таксама адзначаецца, што грамадзянам ЗША і членам іхных сем’яў могуць забараніць знаходзіцца ў зоне ракетных абстрэлаў і бамбардзіроўкі.

3 – 5 траўня сектар Газа і Ізраіль абмяняліся ракетнымі ўдарамі.

Hавiны
Палестынцы выпусцілі 200 ракет па Ізраілі: у адказ ЦАХАЛ бамбіць Сектар Газа
2019.05.04 22:44

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў