Сёння пройдзе паўфінал «Еўрабачання». Сярод удзельнікаў – беларуска Зена


Прадстаўніца Беларусі Зена.
Фота: Vyacheslav Prokofyev/TASS/Forum

Першы паўфінал песеннага конкурсу «Еўрабачанне-2019» пройдзе ўвечары 14 траўня ў Тэль-Авіве. Прадстаўніца Беларусі 16-гадовая Зіна Купрыяновіч, вядомая пад творчым псеўданімам Зена, выступіць пад восьмым нумарам з песняй «Like It».

Таксама на сцэну выйдуць прадстаўнікі Кіпра, Чарнагорыі, Фінляндыі, Польшчы, Славеніі, Чэхіі, Венгрыі, Сербіі, Бельгіі, Грузіі, Аўстраліі, Ісландыі, Эстоніі, Партугаліі, Грэцыі ды Сан-Марына.

Другі паўфінал конкурсу адбудзецца 16 траўня. За пуцёўку ў фінал пазмагаюцца прадстаўнікі Арменіі, Ірландыі, Малдовы, Швейцарыі, Латвіі, Румыніі, Даніі, Швецыі, Аўстрыі, Харватыі, Мальты, Літвы, Расеі, Албаніі, Нарвегіі, Нідэрландаў, Македоніі, Азербайджана.

У фінале 18 траўня выступяць таксама канкурсанты з Вялікай Брытаніі, Нямеччыны, Ізраіля, Іспаніі, Італіі, Францыі.

ВІДЭА
Беларусь на «Еўрабачанні-2019» прадставіць 16-гадовая спявачка Зена
2019.03.08 09:22

Да 16 гадоў Зена паспела стаць лаўрэатам «Дзіцячай Новай хвалі», папрацаваць з Ігарам Крутым, атрымаць першую прэмію на «Славянскім базары ў Віцебску» і перамагчы ў «Маладых талентах Беларусі».

У 2015 і 2016 гадах яна спрабавала заявіць пра сябе на дзіцячым «Еўрабачанні». Даходзіла да фіналу, але далей не прайшла. Праўда, выступіць на сцэне дзіцячага «Еўрабачання» у яе ўсё ж атрымалася: яна была адной з вядоўцаў конкурсу, які праходзіў у Менску ў 2018-м.

У 2017 годзе Зена стала ўдзельніцай «Новай Фабрыкі зорак» на тэлеканале МузТВ, заняла трэцяе месца на шоу і стала працаваць з прадзюсарам Віктарам Дробышам. Яна таксама выступала з зоркамі расейскай эстрады.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў