Алену Луцковіч, актывістку моладзевага крыла АГП «Маладыя дэмакраты», суд прызнаў вінаватай у дробным крадзяжы


Актывістку з Гомельшчыны Алену Луцковіч суд гарадскога пасёлку Акцябрскі прызнаў вінаватай у крадзяжы сыра з крамы і прысудзіў ёй штраф у памеры 7 базавых велічыняў – 171 рубель 50 капеек.

Алену Луцковіч, актывістку моладзевага крыла АГП «Маладыя дэмакраты» міліцыянты прымусова даставілі ў суд. У прыватнасці, яшчэ раніцай 7 снежня супрацоўнікі мясцовага РАУС прыбылі да яе кватэры і прадэманстравалі адпаведны дакумент. У залі суда, куды пазней прыйшла актывістка, ужо былі супрацоўнікі дзяржаўнага тэлеканалу БТ4 і журналістка дзяржаўнай абласной газеты.

ВІДЭА
У ліпені гомельская актывістка рабіла закупы ў «Еўраопце». Цяпер яе шукаюць за «магчымы крадзеж»
2018.11.09 15:03

Нягледзячы на забарону весці здымкі падчас судовага пратэсту, калі суддзя пачаў зачытваць рашэнне, аператар БТ-4 уключыў камеру. Алена Луцковіч абурылася, але суддзя на яе заўвагу не адрэагаваў. Актывістка на знак пратэсту пакінула залю суда.

«Я выйшла і паглядзела на іншыя разбіральніцтвы аб дробным крадзяжы, што праходзілі ў той дзень у судзе. І толькі на маймі судзе былі дзяржаўныя карэспандэнты. Тут мне ўзгадваецца справа з Афнагелем, якога таксама пачалі вінаваціць у дробным крадзяжы. Гэта робіцца адмыслова, паколькі, па-першае, такім чынам вядзецца дыскрэдытацыя апазіцыйных палітыкаў. А па-другое, праваабаронцы не могуць аказаць дапамогу», – распавяла Belsat.eu Алена Луцковіч.

Hавiны
Міліцыя затрымала Яўгена Афнагеля, нібыта за крадзеж будматэрыялаў
2018.12.05 15:45
Hавiны
Міліцыянты вінавацяць актывістку ў крадзяжы, яна кажа, што гэта дыскрэдытацыя
2018.11.18 16:59

СК, belsat.eu

Стужка навінаў