Алена Анісім распрацоўвае закон на забарону смяротнага пакарання


Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Алена Анісім накіравала на разгляд у Міністэрства юстыцыі і МУС законапраект «Аб прыпыненні выканання пакарання ў выглядзе смяротнага пакарання». Пасля неабходных працэдураў, законапраект паступіць на разгляд у Палату прадстаўнікоў.

«Гэты дакумент даслалі на маю дэпутацкую электронную скрыню. Пасля таго, як я ўнесла некаторыя праўкі ў законапраект і пераклала яго на беларускую мову, атрымала ўсе правы на аўтарства праекту гэтага закону. Цяпер дакумент на разглядзе ў Міністэрстве юстыцыі і Міністэрстве ўнутраных справаў», – распавяла «Белсату» дэпутат Алена Анісім.

Дакумент прадугледжвае прыпыненне дзеяння арт. 175 Крымінальна-выканаўчага кодэкса аб выкананні смяротных прысудаў да моманту, пакуль гэтая мера пакарання не будзе цалкам скасаваная. Асуджаныя паводле «смяротных артыкулаў» будуць накіроўвацца ў папраўчыя калоніі, дзе іх павінны ўтрымліваць у тых жа ўмовах, што і асуджаных да пажыццёвага зняволення.

«Я буду захоўваць працэдуру і пасля адказу з міністэрстваў, якія цяпер разглядаюць дакумент, пагляджу, якія заўвагі і прапановы будуць да законапраекту. А пасля гэтага буду прапаноўваць на разгляд у палату прадстаўнікоў», – дадала Алена Анісім.

Беларусь застаецца апошняй краінай у Еўропе, у якой прымяняецца смяротнае пакаранне. За гэта міжнародныя структуры крытыкуюць улады нашай краіны.

«Смерць – гэта не правасуддзе. Няма доказаў, што смяротнае пакаранне стрымлівае развіццё крымінагеннай сітуацыі ў якой-небудзь частцы свету. Мы зноў заклікаем улады ўвесці мараторый на выкарыстанне смяротнага пакарання ў якасці першага кроку да яго адмены. Гэта дазволіць ліквідаваць апошнюю перашкоду на шляху ў Раду Еўропы і наблізіць Беларусь да ўніверсальных каштоўнасцяў правоў чалавека, дэмакратыі і вяршэнства закона», – адзначае прэс-служба генеральнага сакратара Рады Еўропы.

Hавiны
Двайное забойства ў Асіповічах. Падазраваных затрымалі, ім можа пагражаць смяротнае пакаранне
2019.07.15 11:46

 

СК belsat.eu

Стужка навінаў