Двайное забойства ў Асіповічах. Падазраваных затрымалі, ім можа пагражаць смяротнае пакаранне


У прыватным дому ў Асіповічах 13 ліпеня міліцыя знайшла целы двух мужчын з агнястрэльнымі раненнямі. Пацярпелыя – 49-гадовы гаспадар дома, які працаваў дворнікам у Асіповіцкай спецыяльнай школе-інтэрнаце, і ягоны 26-гадовы беспрацоўны пляменнік. Абедзве ахвяры памерлі на месцы.

Блогер NEXTA напісаў у сваім канале, што праваахоўныя органы затрымалі аднаго падазраванага – 30-гадовага электрагазазваршчыка прадпрыемства «Асіповіцкі завод транспартнага машынабудавання».

«Труп гаспадара знайшлі не толькі з агнястрэльнай раненнем, але і са звязанымі рукамі. У ягонага пляменніка Антона біяграфія не такая бясхмарная: малады чалавек раней меў судзімасць і нават адбываў пакаранне ў выглядзе абмежавання волі з накіраваннем у выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу», – паведамляе блогер.

Мужчыне інкрымінуюць наўмыснае забойства. За гэта яму пагражае ад 18 да 15 гадоў турмы, пажыццёвае зняволенне або смяротнае пакаранне.

У сваю чаргу Следчы камітэт паведаміў пра двох падазраваных па справе.

Следчыя дзеянні працягваюцца.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў