Сустрэчы тых, каго закрануў «дармаедскі дэкрэт» прайшлі 26 лютага ў Бабруйску, Баранавічах, Берасці ды Віцебску.
13:50 Сустрэчы «дармаедаў» у Берасці, Баранавічах і Бабруйску скончыліся.
13:48 Акцыя ў Віцебску скончылася на прыступках гарадской філармоніі.
13:01 Не менш за 1000 асобаў на акцыі пратэсту ў Віцебску.
Пратэст у Бабруйску
12:52 У Бабруйску колькасць пратэстоўцаў вырасла да 600 асобаў. Міліцыі не бачна.
12:48 Віцебскія ДАІшнікі спынілі аўтамабільны рух, каб удзельнікі акцыі змаглі прайсці праз дарогу.
Абураны пенсіянер з Віцебску падчас акцыі пратэсту супраць дэкрэту № 3 прапануе кіраўніку Беларусі «па-харошаму» сысці ў адстаўку.
Пратэст у Баранавічах
12:24 Адзін з арганізатараў пратэсту ў Віцебску быў затрыманы. На акцыю прыйшло 500-600 асобаў.
12:15 У Бабруйску сабралася каля 200 асобаў.
12:00 На акцыю ў Баранавічах і Берасці прыйшло па 200-300 асобаў.
Арганізатары паведамляюць, што акцыя будзе мець выключна мірны характар:
«Мы далучаемся да агульнанацыянальнай кампаніі супраць неканстытуцыйнага дэкрэту № 3. Збіраемся […], каб аб’яднацца і мірна выказаць уладам свой пратэст».
Паводле старшыні АГП Анатоля Лябедзькі Паводле спадара Лябедзькі, «калі ў нядзелю сотні людзей выйдуць на вуліцу ў Баранавічах, значыць, улада можа выкінуць складзеныя раней адміністрацыйныя пратаколы ў сметніцу».
Людзі ладзяць акцыю праз сацыяльныя сеткі, збіраюцца а 12 гадзіне каля Берасцейскага аблвыканкаму.
У гэты ж час на плошчы Перамогі мясцовыя ўлады арганізавалі святкаванне Масленіцы.
«Людзі могуць жыць без паліклінікаў ды школаў, але калі ўлада нахабна лезе ў іхныя кішэні і прыніжаюць іхную годнасць… Тут ужо людзі пачынаюць прачынацца», – каментуе віцебская актывістка Таццяна Севярынец.
На мінулых выходных пратэсты супраць падатку «на дармаедства» прайшлі ў Менску, Гомлі, Берасці, Віцебску, Горадні без папярэдняга ўзгаднення з уладамі і амаль і без інцыдэнтаў.
17 лютага ў Менску адбылося найбуйнейшае з часоў Плошчы-2010 шэсце. Удзел у ёй узялі, па інфармацыі з розных крыніцаў, каля трох тысяч чалавек. Зладзілі акцыю Мікола Статкевіч, Уладзімер Някляеў, Павел Севярынец і лідары анархічнага руху Беларусі.
19 лютага каля 3000-4000 чалавек прайшлі маршам па Гомлю, скандуючы лозунгі за адмену дэкрэту «дармаедскага дэкрэту». Глядзіце фотарэпартаж.
Па некалькі соцень удзельнікаў сабралі акцыі 19 лютага ў Віцебску, Горадні і Берасці.
XX, ЮВ, belsat.eu