У абласным цэнтры на акцыю сабралася каля 350 асобаў.
У абласным цэнтры акцыя пратэсту праходзіць другі раз і калі ў мінулую нядзелю ў ёй прыняло ўдзел каля ста чалавек, то ў апошнюю нядзелю зімы колькасць людзей вырасла ў разы.
Берасцейцы сабраліся на плошчы Леніна (некаторыя з нацыянальнымі сцягамі), дзе прайшоў імправізаваны мітынг. Яго ўдзельнікі скандавалі: «Лукашэнка сыходзь!», «Не дэкрэту №3». Любы ахвотны мог атрымаць слова.
Пасля мітынгу людзі накіравалася да аблвыканкаму скандуючы «Лукашэнка сыходзь!» і «Ліс (старшыня берасцейскага аблвыканкаму) сыходзь!».
Пазней калона ў колькасці каля 350 чалавек прайшла па цэнтральных вуліцах Берасця: Пушкінскай і Савецкай. Акцыя скончылася каля кінатэатру Беларусь. Падчас акцыі збіралі подпісы за адмену дэкрету № 3.
Алесь Ляўчук, Мілана Харытонава, belsat.eu
[/vc_column_text][vc_column_text]belsat.eu