«Аэрафлот» адмяніў дзясяткі рэйсаў Sukhoi Superjet 100


Авіякампанія «Аэрафлот» за мінулыя суткі адмяніла або затрымала 11 рэйсаў, якія павінны былі выконваць самалёты Sukhoi Superjet 100 (SSJ100). Адмененыя таксама і па меншай меры 17 рэйсаў цягам чацвярга, 9 мая, паведамляе rbc.

Згодна з онлайн-табло аэрапорту Шарамецьева, адменены рэйсы ў Мінеральныя Воды, Арэнбург, Іркуцк, Астрахань, Краснадар, Самару, Саратаў і Ніжні Ноўгарад, а таксама рэйсы з гэтых гарадоў у Маскву. Таксама адменены яшчэ адзін палёт Самара – Масква, а таксама рэйс у Мінводы, куды павінны былі ляцець самалёты Superjet.

7 і 8 мая авіякампанія таксама адмяняла і затрымлівала рэйсы, у тым ліку тыя, што планавалася выканаць самалётамі Superjet, гэта кранула пералётаў з Масквы ў Рыгу, Перм, Менск, Ніжні Ноўгарад, Гётэборг, Белгарад і Растоў-на-Доне. Эксперты мяркуюць, што колькасць адменаў або пераносаў можа быць звязана з асабліва пільным увагай экіпажаў да стану самалётаў пасля катастрофы з рэйсам Масква – Мурманск.

Вечарам 5 траўня самалёт Sukhoi Superjet 100 «Аэрафлоту», які ляцеў з Масквы ў Мурманск, экстранна вярнуўся ў аэрапорт Шарамецьева праз 28 хвілінаў палёту. Лайнер здзейсніў жорсткую пасадку, падчас якой у яго падламаліся стойкі шасі і загарэліся рухавікі. Загінуў 41 чалавек, у тым ліку адзін член экіпажу.

Абноўлена
Рэйс Масква-Менск, які мусіў выконваць Sukhoi Superjet, адклалі праз замену самалёта
2019.05.08 11:00

СК belsat.eu

Стужка навінаў