Рэйс Масква-Менск, які мусіў выконваць Sukhoi Superjet, адклалі праз замену самалёта


Вылет рэйсу SU 1830 з маскоўскага «Шарамецьева» у Менск самалётам Sukhoi Superjet 100-95, прызначаны на 8:35, быў адкладзены на некалькі гадзінаў праз замену судна з тэхнічных прычынаў.

Пра гэта паведаміў журналіст RTVi Ціхан Дзядко, які знаходзіцца ў «Шарамецьева». Паводле яго словаў, вылет спачатку затрымалі да 9:35, затым адклалі на 12:35.

Праз некалькі гадзінаў прадстаўнік кампаніі «Аэрафлот» з афіцыйнага тўітэр-акаунту авіякампаніі паведаміў, што рэйс перанесены ў сувязі з заменай паветранага судна з тэхнічнай прычыны.

Раней, 6 і 7 траўня некалькі рэйсаў з «Шарамецьева» адкладалі, патлумачыўшы гэта «абмежаваннямі ў працы аэрапорту». Гэта адбылося пасля авіякатастрофы 5 траўня, калі «Суперджэт» загарэўся і ў выніку 41 чалавек загінуў.

ВІДЭА
Што вядома пра катастрофу ў «Шарамецьева»? Галоўнае
2019.05.06 09:18

КА belsat.eu

Стужка навінаў