Адзіны ў Беларусі Музей шляхціча ў палескай вёсачцы


Фота Іван Ляшкевіч

На паўднёвым захадзе Беларусі, на Століншчыне, ёсць невялікая палеская вёсачка Альпень. Знакамітая яна тым, што некалі была амаль цалкам шляхецкая, тут не было прыгоннага права. Але гэта не адзінае, чым дасюль ганарацца мясцовыя жыхары – нашчадкі шляхецкіх родаў.

2019 год тройчы юбілейны для шляхецкай вёсачкі: 540 гадоў вёсцы, 135 гадоў з дня адкрыцця школы граматы, дзе тады вучылася 20 хлопчыкаў, і 50 гадоў з дня пабудовы Алепеньскага сельскага клубу, на якім усталяваная памятная табліца Дуніну-Марцінкевічу. Мясцовыя жыхары ганарацца тым, што гэты знакаміты чалавек пабываў на іхнай радзіме.

Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч

У сярэдзіне XIX стагоддзя Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч знайшоў у ваколіцах вёскі Альпень вобразы сваіх літаратурных герояў – персанажаў несмяротнай камедыі «Пінская шляхта», распавёў belsat.eu настаўнік, краявед Іван Ляшкевіч.

«У 1849 годзе аўтар быў у нашых месцах. Пацверджанне гэтаму – верш «Вясна», падпісанае «Альпень, мая 12 дня 1849 году». Другі верш, «Прыпяць», напісаны на другі дзень, мае пазнаку «На водах Прыпяці», – кажа Іван Ляшкевіч.

Фота Іван Ляшкевіч

Першая згадка пра вёску Альпень – 1479 год. Тады княгіня Ганна, удава князя Свідрыгайлы, падарыла Альпень Лешко-Зіновіч-Альпенскаму. Наступныя звесткі адносяцца да 1503 г. У 1513-м князь Яраслававіч падарыў Альпень Івану Цюхай-Ліпскаму. У 2017 годзе тут мясцовыя жыхары адкрылі першы і адзіны ў Беларусі Музей шляхціча.

ГЛ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары