Пінскай шляхце – 150 гадоў


«Я вывучала польскую філалогію і літаратуру, і пра Дуніна-Марцінкевіча ўвогуле не было ані згадкі. «Пінскую шляхту» ўпершыню прачытала ў перакладзе маёй цёткі. Гэты твор заўжды актуальны, рэчаіснасць мяняецца, але характары людзей тыя ж», – зазначае Агнешка Крыжаньска-Дусь.

Апроч польскага перакладу, згаданага спадарыняй Агнешкай, «Пінская шляхта» існуе яшчэ на некалькіх мовах. Даследчык Язэп Янушкевіч сабраў іх пад адною вокладкай – апроч палескага дыялекту, якім твор быў напісаны, і беларускай апрацоўкі, у кнізе пададзеныя пераклады на расейскую, польскую, нямецкую і ангельскую. У юбілей згадвалі і абставіны напісання твору:

«Адседзеўшы больш за год у турме ў славутым Пішчалаўскім замку наш драматург Дунін-Марцінкевіч, выйшаўшы з яе ў 1866 годзе, напісаў знакамітую сваю камедыю», – распавядае Язэп Янушкевіч.

Адметна, што пры жыцці драматурга камедыя не публікавалася і ўпершыню пабачыла свет за часамі БНР.Іншыя тэмы: Інфармацыйна дзень сёмага фестывалю беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі «aDNaK!» прайшоў у Менску. Выстава малюнкаў беларускіх архітэктараў, зробленых у 40-ыя–50-ыя гады мінулага стагоддзя «Горад, якога мы не бачылі» працуе ў галерэі Леаніда Шчамялёва.Аляксандра Дорская, Ірына Дарафейчук