Ад каронавірусу ў свеце памерлі больш за 183 тысячы чалавек


Паводле звестак універсітэту Джонса Хопкінса, па стане на раніцу 23 красавіка колькасць выяўленых інфікаваных каронавірусам у свеце вырасла да 2 628 527.

Ахвярамі каронавіруснай інфекцыі ва ўсім свеце сталі 183 424 асобаў.

Найбольшая колькасць інфікаваных выяўленая ў ЗША – 842 376. Але ў гэтай краіне медыкі правялі і найбольш тэстаў – 4 466 559.

Італія цяпер на першым месцы ў свеце па колькасці ахвяраў каронавіруснай інфекцыі. У гэтай краіне 25 085 інфікаваных памерлі. Больш за 21 тысячу асобаў памерлі ў Іспаніі і Францыі.

Hавiны
ФМБА: прэпарат супраць малярыі дапамагае 78 % пацыентаў з COVID-19
2020.04.23 01:41

У Расеі колькасць інфікаваных каронавірусам вырасла да 58 тысячаў. У Польшчы больш за 10 тысячаў выяўленых заражэнняў.

У нашай краіне па стане на 22 красавіка зарэгістравана 7281 выпадак каронавіруснай інфекцыі. За содні колькасць інфікаваных вырасла на 558 чалавек. За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 58 пацыентаў.

Hавiны
Ад пнеўманіі памерла 45-гадовая медсястра з Докшыцаў
2020.04.22 18:07

СК belsat.eu

Стужка навінаў