Ад пнеўманіі памерла 45-гадовая медсястра з Докшыцаў


Інфармацыю нам пацвердзіла калега Ксеніі Р. з ЦРБ.

«Так. Добры работнік. Добрая жанчына. Добрая медсястра. Гора вялікае», – распавяла Belsat.eu адна з супрацоўніц Цэнтральнай раённай больніцы ў Докшыцах.

Ксенія Р. працавала ў дзіцячай кансультацыі ў раённай больніцы ў Докшыцах. Ёй было 45 год.

Як паведаміла «Нашай Ніве» сяброўка работніцы ЦРБ, жанчына памерла ад пнеўманіі:

«Яна доўга знаходзілася на апараце ШВЛ. Да гэтага некалькі дзён лячылася дома. Учора ўвечары памерла. Ведаю, што пахаванне будзе ў закрытай труне».

Hавiны
У Докшыцах і Бягомлі зачынілі школы, дзеці вучацца дыстанцыйна
2020.04.21 21:34

Ці быў у Ксеніі Р. каронавірус, невядома. Пра смерць работніцы ЦРБ нам паведамілі чытачы, дадаўшы, што ў памерлай засталося трое дзяцей. Пазней на старонцы «Докшыцы LIVE» у сацыяльнай сетцы «Вконтакте» таксама з’явілася інфармацыя пра смерць жанчыны:

«Учора пайшла з жыцця многімі любімая медсястра. Асабіста для маіх дзяцей яна была другой мамай. Яна ніколі не адмаўляла ў дапамозе, заўсёды давала параду. Гэта быў адзін з нямногіх медычных работнікаў з вялікай літары. Дарагія нашыя лекары, няўжо страх сказаць праўду, страх пайсці супраць сістэмы большы за страх за сваё жыццё, сваё і сваіх блізкіх? Зараз вас ніхто не зможа звольніць і тым больш не пасадзяць. Потым вас і абвінавацяць, што дрэнна зрабілі сваю працу».

ДЗ Belsat.eu

Стужка навінаў