Абаронцы Грушаўскага скверу сустрэліся з Качанавай


Наталля Качанава.
Фота: sovrep.gov.by

Актывістаў абароны ад забудовы Грушаўскага скверу запрасілі на сустрэчу з старшынёй Савету Рэспублікі Наталляй Качанавай.

«Раптоўна актывістаў Грушаўкі па распараджэнні зверху запрасіла да сябе Качанава. Аказалася, што яна акрамя Савету Рэспублікі яшчэ і ўпаўнаважаная прэзідэнта па Менску. Схадзілі на прыём, распавялі пра ўсе парушэнні і хамскае стаўленне адміністрацыі раёну», – паведаміў у Facebook удзельнік сустрэчы Віталь Зыблюк.

Раптоўна актывістаў Грушаўкі па распараджэнні зверху запрасіла да сябе Качанава. Аказалася, што яна акрамя Савета…

Opublikowany przez Віталь Зыблюк Czwartek, 23 stycznia 2020

«Карацей нас пачулі ў Адміністрацыі прэзідэнта і даручылі Качанавай як мага хутчэй вырашыць пытанне. У бліжэйшы час падымуць усю дакументацыю і нашы звароты, дадуць ацэнку сітуацыі. Качанава прыедзе ў сквер – трэба ўбачыць, як на маленькім кавалку зямлі хочуць незаконна ўціснуць пяць пад’ездаў! Яшчэ разбяруцца, чаму мясцовыя чыноўнікі дрэнна працуюць з людзьмі, з Маскоўскага раёну ідзе шмат скаргаў», – адзначае Адар’я Гуштын, якая таксама ўдзельнічала ў сустрэчы.

Сёння я планавала цэлы дзень пакутаваць, бо ў мяне па плане быў стаматолаг. Але раптам паклікалі на сустрэчу да…

Opublikowany przez Adarię Gushtyn Czwartek, 23 stycznia 2020

Паводле відавочцаў, Наталля Качанава заявіла, што «людзі з хамскім стаўленнем працаваць не будуць».

Жыхары менскага мікрараёну Грушаўка запісалі відэазварот да кіраўніка Беларусі, каб спыніць высечку Грушаўскага сквера пад будаўніцтва шматпавярховага дому. У звароце падкрэсліваецца, што за апошнія 2 гады сквер паменшылі амаль на чвэрць – з 2,16 га да 1,72 га. Плошча азялененых тэрыторыяў ужо зараз у 7,5 раза ніжэй за норму.

Hавiны
«Ніхто іншы праблему вырашыць не можа». Жыхары Грушаўкі звярнуліся да Лукашэнкі
2020.01.21 09:55

За 10 гадоў у Грушаўцы пабудавалі 600 тыс. кв. м жылля, але ніводнага сацыяльнага аб’екту. Нормы шчыльнасці насельніцтва ды нормы паркоўкі парушаныя, гаворыцца ў звароце.

Тым не менш, увечары 21 студзеня Грушаўскі сквер пачалі акружаць плотам. Мясцовыя актывісты выклікалі міліцыю.

Аб’ектыў
«На якой падставе вы ставіце плот?» Працяг бітвы за Грушаўскі сквер
2020.01.22 22:52

МГ belsat.eu

Стужка навінаў