«Ніхто іншы праблему вырашыць не можа». Жыхары Грушаўкі звярнуліся да Лукашэнкі


Жыхары менскага мікрараёну Грушаўка запісалі відэазварот да кіраўніка Беларусі, каб спыніць высечку Грушаўскага сквера.

«Аляксандр Рыгоравіч! Мы, жыхары менскага мікрараёну Грушаўка, звяртаемся да вас, бо ніхто іншы нашу праблему вырашыць не можа», – гаворыцца ў відэазвароце да Аляксандра Лукашэнкі.

Паводле жыхароў, з дня на дзень частка скверу можа быць знішчаная, бо ўлады парушылі законы пра планіроўку ды раслінны свет. Яны заяўляюць, што частку скверу плануецца высекчы пад будаўніцтва жылога дому ды парковак, хоць грамадскіх слуханняў на гэты конт не было.

Звароты ў разнастайныя інстанцыі плёну не даюць, гаворыцца ў звароце.

Аб’ектыў
«Адзіная магчымасць абараніць сквер». Жыхары Грушаўкі запісалі зварот да Лукашэнкі
2020.01.18 20:52

«Нас не хочуць чуць, ад нас адпісваюцца, а праблему папросту ігнаруюць. Просім вас звярнуць увагу, разабрацца ў сітуацыі і спыніць знішчэнне зялёнай выспачкі, якая адзіная засталася ад гістарычнай Грушаўкі – нашага скверу», – кажуць мясцовыя жыхары.

Яны патрабуюць спыніць высечку Грушаўскага скверу ды знішчэнне зялёных зонаў у мікрараёне.

Hавiны
Менчукі ўхуталі ў шалікі Грушаўскі сквер
2020.01.12 19:34

У звароце падкрэсліваецца, што за апошнія 2 гады сквер паменшылі амаль на чвэрць – з 2,16 га да 1,72 га. Плошча азялененых тэрыторыяў ужо зараз у 7,5 раза ніжэй за норму.

За 10 гадоў у Грушаўцы пабудавалі 600 тыс. кв. м жылля, але ніводнага сацыяльнага аб’екту. Нормы шчыльнасці насельніцтва ды нормы паркоўкі парушаныя, гаворыцца ў звароце.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў